Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Літаратурна - творчае аб'яднанне "Купалiнка"

  • назва школьнага літаратурна-творчага аб’яднання – “Купалінка”
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка аб’яднання – Козел Святлана Ўладзіміраўна
  • дэвіз

Нясіце людзям песень дар –

Агонь душы і сэрца жар.

                            Мікола Маляўка

Эмблема

 

  • інфармацыя аб мерапрыемствах, праведзеных школьным літаратурна-творчым аб’яднаннем (фото: с внучкой Колоса, поход)
  • фотаздымкі з праведзеных мерапрыемстваў
  • анонс мерапрыемстваў, якія плануецца правесці

 

План работы

літаратурна-творчага аб’яднання

на другое паўгоддзе 2021/2022 навучальнага года

Конкурс сачыненняўэпісталярнага жанра

Да 10.02

Конкурс чытальнікаў мастацкага слова:

«Гучы, матчына мова», «Поэзию, как трепет сердца, никто не может отменить»

Люты - сакавік, да 20.03

Дэкада беларускай літаратуры, культуры і мастацтва “Сакавіцкія світанкі”

Сакавік

Неделя русского языка и литературы

Октябрь

Сустрэчы  з пісьменнікамі і паэтамі

На працягу года

Кніжныя выставы

На працягу года

Удзел у раённым конкурсе на лепшую старонку літаратурна-творчага аб’яднання на інтэрнэт-сайце установы адукацыі

Люты-красавік

Выданне школьнага альманаха творчых работ вучняў

Май

Поэтический фестиваль.

Всеми́рный день поэ́зии — ежегодный праздник, учрежденный ЮНЕСКО

21 марта

Неделя детской и юношеской книги «Есть чудо на земле с названьем
дивным – Книга…»

Март

Акция «Слово, объединяющее народы» (ко Дню славянской письменности и культуры)

24 мая

Творческие семинары для юных поэтов и прозаиков

Люты-май

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага

Сусветны дзень пісьменніка

3 сакавіка

Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка

Міжнародны дзень тэатра

27 сакавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

2 красавіка

Сусветны дзень музеяў

18 мая

Экскурсии в музеи:

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

            Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

 

сакавік-чэрвень

Посещение театров:

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

            Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

            Национальный академический драматический театр имени М.  Горького

сакавік-чэрвень

  

 

  • Парады юным паэтам і празаікам
  1. Будзь самім сабою. Каб зацікавіць іншых, пішы пра тое, што цікава табе.
  2. Уважліва сачы вакол. Вядома, што толькі людзі з паэтычным светаўспрыманнем могуць заўважыць сонца ў кроплі расы.
  3. Шукай новыя, нестандартныя тэмы.
  4. Заўсёды насі з сабою нататнік. Цікавыя ідэі могуць прыйсці да цябе ў любы час і ў любым месце, трэба мець магчымасць запісаць іх, інакш яны забудуцца.
  5. На пачатку творчасці адмоўся ад рыфмаў. Няхай яны не перашкаджаюць казаць табе тое, што ты хочаш. Белы верш (нерыфмаваны) дасць табе магчымасць засяродзіць увагу на сэнсе.
  6. Прыдумай цікавую назву.
  7. Старайся выкарыстоўваць розныя вершаваныя памеры.
  8. Будзь цярплівым да крытыкі. Магчыма, крытычныя заўвагі дапамогуць табе ўнесці змены ў свае вершы, і гэта пойдзе ім на карысць.
  9. Чытай свае вершы ўслых. Гэта дапаможа ўбачыць хібы ў вершы і зразумець, ці добра ён напісаны.
  10.  Будзь праўдзівым перад самім сабою пры ацэнцы ўласнага верша (самакрытычным). Верш павінен кранаць, хваляваць, здзіўляць, не ўтрымліваць лішніх, патрэбных толькі для рыфмы, словаў, быць мілагучным.

Ветэранам

Курцянок Елiзавета, 11 клас

 

Кветкі нясём ветэранам

Вялікай Айчыннай вайны.

Хай не баляць вашы раны,

забудзце жахлівыя сны.

 

Вас франтавыя дарогі

У бессмяротнасць вялі

Ўшчасці каб, а не у трывозе

Дзеці і ўнукі раслі.

 

Шчасце для вас, ветэраны,

Каб на зямлі шмат гадоў

Ворагі ў любячай мамы

Не адбіралі сыноў.

 

Гады і ваенныя раны

Вас забіраюць ад нас…

Дзякуй за мірнае неба,

Мы ўшаноўваем вас!

 

Салют піянерскі аддаўшы,

Ля абеліска стаім…

Загінуўшым – вечная памяць

І нізкі паклон – жывым!

*************************************************************************************************

 Можа мала сябры яшчэ знаюць наш край

Курцянок Елізавета, 11 клас

Уявіце сабе ціхі, цеплы вечар. Хаця сонца яшчэ і шчодрыцца, толькі ад яго цеплыні павявае асенняю прахладай. Бабіна лета плыве серабрыстасцю ніцей. Нават парыжэлае іржышча пераліваецца колерамі вясёлкі пад нацягнутымі струнамі бабінага лета. Злёгку заказыча ў носе пах печанай бульбы, над галавою. Расхінаючы паветра, працягнецца першы клінок журавоў, сорамам пакрываюцца, нібы ад сваёй сталасці, рабіны.

Вось у такі вечар сяброўкі паклікалі мяне пагуляць на вуліцу, але я нечага засумавала, захацела пасядзець у цішы і памарыць, і я адмовілася ісці гуляць. Пасядзеўшы некалькі хвілін ля ваконца, я усё ж апранулася і пайшла на вуліцу.

Стаяла восень ва ўсёй прыгажосці. Я глядзела і захаплялася дружная чарадой бярозак у жоўценькіх касыначках і белых фартушках, глядзела, як радасцю асвятляюць наваколле дужыя дубы і лагодныя клёны і які пакрыўджаны настрой у спахмурнелых елак ды сосен у параўнанні з абноўкай лісвяных касцюмаў іншых дрэў.

Я пайшла да старэнькай абшарпанай лаўкі. Павучкі сваім серпантынам аздобілі яе, а свавольнік-вецер выклал перад лаўкай раскувечаную аплікацыю. Над ею разгарнуўся феерверк восеньскага пажару. Заварожаная, нейкі час я стаяла каля такой знаёмай лаўкі і неасмельвалася прысесці, каб не спасаваць убранне і чараў архітэктараў-павучкоў. Часцей забілася сэрца, думкі пабеглі бязладным успамінам, перада мной паўстала жыццё летам, прыгадаліся прыемныя сустрэчы пяшчотным вечарам, выплывалі непрыемныя размовы расстання, ад якіх станавілася ніякава і прыкра. О! Колькі бачыла гэтая лаўка, колькі зведала дум і хваляванняў, нервовых узбуджэнняў і вясёлых хвілін!

Я усё ж такі прыселан а лаўку.Падумалася: на месцы, дзе зараз сяжу я, мог сядзець некалі іншы чалавек і гаварыць аб цяжкім жыцці. А можа, прыгажуня-дзяўчына сядзела ды сумавала па хлопцу, які ніколі не будзе з ёю, бо кахае іншую. Можа, сядзелі тут некалі, абняўшыся, шчаслівыя маладыя людзі і марылі пра будучую сям`ю і дзяцей, пра шчасце.

А можа былы гаспадар былога маёнтка, пан Ельскі, вёў з сябрамі спрэчкі пра літаратурных герояў, ці пра новыя спосабы гаспадарання на зямлі.

Падумалася мне: колькі перажыла гэтая лаўка розных цяжкасцей. Вось таму, мабыць, і стала яна такая абшарпаная і ледзь ужо трымаецца сваімі саржавелымі чыгуннымі ножкамі за зямлю. Колькі усяго пабачыла гэтая лаўка. І, мабыць, не адна я такая сядзелаі марыла тут. Падумалася: лаўка гэтая ўсё разумее і толькі адказаць не можа.

З гэтаю старай лаўкай зрадніла мяне не толькі тое, што яна ўмела зберагаць мае помыслы і думкі, лірычную ўзнёсласць настрою, бяздумную летуценнасць маладосці і першае расчараванне. Я давярала ёй усю сябе, як давяраеш уласнаму дзённіку.

Паглядзеўшы на неба, а потым на гэтую лаўку, я адчула сябе так добра і нават павесялела. Пастаяўшы, я паслухала яе маўчанне, душой разумеючы гэтую маўклівую размову.

Перад ростанню мой унутраны голас прашаптаў лаўцы пачулае пажаданне: “Адпачывай, мая верная сяброўка, вырошчвай мае добрыя помыслы, выспяляй мае ззгадкі да дзейсных спраў”.

На дварэ тым часам пацямнела. Пацягнула халадком, і я заспяшалася дадому. Вось так часам нават старая драўляная абшарпаная лаўка можа прынесці шмат розных думак.

 ******************************************************************************************************

Сустрэча з дзiцячым пiсьменнiкам В.Каверыя

    В.Каверыя і загадчык бібліятэкі Ф.Р.Давальцова

В.Каверыя выступае перад вучнямі Чурылавіцкай сярэдней школы

 В.Каверыя, Ф.Р.Давальцова, вучні Чурылавіцкай сярэдней школы

Сустрэча з пiсьменнiцай С.Быкавай.

  Пісьменніца С. Быкава выступае перад вучнямі школы

Сустрэча з Ф.Б.Жилкам.

  Ф.Б.Жылка на сустрэчы з вучнямі Чурылавіцкай сярэдней школы

 Ф.Б.Жылка выступае перад вучнямі Чурылавіцкай сярэдней школы

Ф.Б.Жылка уручае сваю кнігу юным паэтам з Чурылавіцкай сярэдней школы

Падарунак на памяць ад вучняу школы Ф.Б.Жылку уручае

вучаніца 11 класа Казлоуская Ангеліна